
Гэты тэкст быў прапанаваны да публікацыі ў некалькі выданьняў. На сайце “Наше мнение” аўтару патлумачылі, што тэкст добры, але высновы робяцца на адным (!) прыкладзе: ён прыдатны, маўляў, для газэты, а не для аналітычнага рэсурсу. У Інтэрнэт-газэце “Салідарнасць” было заяўлена, што “там надта многа бруду”. У часопісе “ARCHE” артыкул друкаваць таксама адмовіліся, параіўшы зьвярнуцца з такім тэкстам у “Дзеяслоў”. Што ж, яшчэ тры прыклады таго, як генэралы трэцяга сэктара ўспрымаюць крытыку на свой адрас.
Зьміцер Дзядзенка
Змяшчаючы гэты тэкст, мы, зразумела, не можам салідарызавацца з пазыцыяй аўтара. Але, мяркуем, кожны мае права на свабоду выказвання, тым больш што паднятыя пытанні ўжо выйшлі за межы прыватнай прасторы. Гэтая спрэчка тычацца абароны гонару і годнасці людзей і гэтым уздымае значна большую праблему адсутнасці публічных легітымных інстытуцыяў абароны правоў чалавека ў межах нават дэмакратычнай супольнасці. Калі ў краіне няма даверу да суда, няма маральных аўтарытэтаў, як нам вырашаць такія праблемы?
Андрэй Ягораў, Агенцыя Гуманітарных Тэхналёгіяў
Каму зь лідэраў можна верыць наступны раз на Плошчы? Пытаньне зусім не рытарычнае. Таму паспрабуем паглядзець на стан “трэцяга сэктару” (улучаючы ў гэты панятак і недзяржаўную прэсу, дэмакратычныя партыі: не сакрэт, што яны хварэюць на тыя ж хваробы, што і ўся грамадзянская супольнасьць).
Дзеля прыкладу возьмем сытуацыю ў рэдакцыі адной зь незалежных газэтаў — легенды беларускай прэсы й агульнанацыянальнага брэнду. Рэдактар газэты выжыў з офісу адзінага распаўсюдніка беларускіх кніг, паставіўшы гэтым асабістыя матывы вышэй за грамадзкія, вышэй за інтарэсы агульнай беларускай справы. Магчыма, рэдактар ратаваўся, як мог, ад перасьледу ўладаў? Але — як жа салідарнасьць гнаных? І навошта ў такім разе наракаць на гарвыканкамы, якія не даюць юрыдычных адрасоў незалежным арганізацыям і недзяржаўным грамадзка-палітычным газэтам? (more…)
[Powered by WordPress.]
22 queries. 0.296 seconds